ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ЯНКА ЖУРБА

журбаСапраўднае прозвішча Івашын Іван Якаўлевіч. Нарадзіўся 18 (30) красавіка 1881 года ў вёсцы Купніна Лепельскага павета, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям’е, якая складалася з 12 чалавек.
У 1898 годзе Янка паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерніі. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасля вучобы Іван Якаўлевіч выкладаў рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 года настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губерніі. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, быў настаўнікам музыкі і спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку. Памёр 7 студзеня 1964 годзе.
Друкавацца пачаў у рускіх выданнях з 1902 года. Першы верш Янкі Журбы “На беразе Дзвіны” быў змешчаны ў газеце “Наша ніва” (1909). У дакастрычніцкай паэзіі Я.Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне рэвалюцыйных ператварэнняў.
У паслярэвалюцыйны час пачаў друкавацца з 1921 г . у газеце “Савецкая Беларусь”, з 1922 – у часопісе “Полымя” і інш. Першая паэтычная кніга “Заранкі” выйшла ў Мінску ў 1924 годзе. У 1950 выйшлі з друку “Выбраныя творы” Я.Журбы, а потым і некалькі паэтычных кніг, сярод якіх зборнік вершаў для дзяцей.

Літаратура:
Асіпенка, М. Далёкія і блізкія: знакамітыя творцы з адчуваннем радзімы / М. Асіпенка // Літаратура і мастацтва.— 2017.— 1 верасня.— С.6.
Базарэвіч, М. З купалаўскай кагорты / М. Базарэвіч // Чырвоны прамень.— 1981.— 3 мая.— С.2,4.
Говар, Генадзь. “Я моцна палюбіў старонку гэту” / Генадзь Говар // Літаратура і мастацтва.— 2008.— 12 верасня.— (№37).— С.12.
Дзеравяга, М. У гонар паэта / М. Дзеравяга // Чырвоны прамень.— 2006.— 4 мая. — (№52).— С.1.
Журба, Я. Зімой: вершы / Я. Журба // Роднае слова.— 1995.— №1.— С. 26.
Журба, Я. Роднае: лірыка / Я. Журба .— Мн., 1980.— 144с.
Журба, Я. Санет. Каханне. Як люблю я цябе, Беларусь!”: вершы / Я. Журба // Анталогія беларускай паэзіі: у 3 т. / рэдкал. Р. Барадулін [і інш].— Мн.,1993.— Т.1.— С.524-527.
Журба, Я. Усход сонца: вершы / Я. Журба // Роднае слова.— 1996.— №3.— С. 83. 
Журботы і радасці Янкі Журбы / падрыхт. Н.Казленя // Краязнаўчая газета.— 2016.— (№16).— С.5.
Канапелька, А. . Янка Журба (1881-1964) / А.  Канапелька // Народнае слова.—1999.— 25 лютага.— С.5.
Міхно, Уладзімір. Малавядомыя старонкі біяграфіі паэта. Янка Журба (1881-1964) / Уладзімір  Міхно // Настаўніцкая газета.— 2004.— 7 жніўня.
Міхно, Уладзімір . Невядомае з жыцця вядомага паэта / Уладзімір Міхно // Віцебскі рабочы.—2004.— 4 верасня. – С.5.
Міхно, У. Сцяжынамі вялікага паэта / У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2004.— 3 лютага.— (№15).— С.3.
Міхно, У. Сорак гадоў без Журбы / У. Міхно // Чырвоны прамень— 2004.— 13 студзеня.— (№5-6).— С.4.
На вуліцы паэта / стар. падрыхт.У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 29 красавіка.— (№50-51).—С.3.
Няхай, Р. З любоўю да роднага краю / Р.Няхай // Полымя.— 1971.— №4.— С.240-242.        
Па-суседску… /  стар. падрыхт. У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 29 красавіка.— (№50-51).— С.3.
Рублевская, Людмила. Хороший поэт в тени эпохи / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия.— 2012.— 11 июля.— С.10.
Содаль, У. Янка Журба (1881-1964) / У. Содаль // Беларус. мова і літ. ў шк.— 1991.—№4.— С.59.
Стадольнік, І. Запомнілася назаўсёды / І. Стадольнік // Віцебскі рабочы.— 1991.— 30 красавіка.— С.3.
Стадольнік, І. З кагорты старэйшын /  І. Стадольнік // Настаўніцкая газета.— 2010.— 14 студзеня.— С.10.
Старонкі біяграфіі  /  стар. падрыхт. У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 29 красавіка.— (№50-51).— С.3.
Стаяў ля вытокаў // Літаратура і мастацтва.— 1993.— 20 жніўня.
Торбіна, Ірына.  Гаючы водар глыбінкі / Ірына Торбіна  // Літаратура і мастацтва.— 2012.— 27 ліпеня.— (№30).— С.4
Торбіна, Ірына. Радасць і смутак паэта /  Ірына Торбіна // Літаратура і мастацтва.— 2020.— 15 мая.— (№18).— С.5.
У кожнай хаце гасцяваў / стар. падрыхт. У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 29 красавіка.— (№50-51).— С.3.
Ціханава, Т.В.” Ганаруся дзядзькам Янкам” /  Т.В. Ціханава ; гутарыў У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 29 красавіка.— (№50-51).— С.3.
Шпакоўская, Галіна. Жыве памяць пра паэта / Галіна Шпакоўская // Народнае слова.— 2012.— 11 сентября.                                                 
Шушкевіч, С. Такім я яго ведаў / С.Шушкевіч // Літаратура і мастацтва.— 1964.— 10 студзеня.
Юркевич, В. Вселенная Журбы/ Варвара Юркевич//Чырвоны прамень.— 2021.— 30 красавіка.- (№33). — С.5.
Яго імя ў многіх на вуснах / стар. падрыхт. У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 29 красавіка.— С.3.

Категория: ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ ЧАШНИЧЧИНЫ | Добавил: olga (09.04.2019)
Просмотров: 1016

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 127

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0