ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории

В категории материалов: 12
Показано материалов: 1-10
Страницы: 1 2 »



Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна аб’яўляе абласны марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы!

Марафон будзе праходзіць з 19 па 25 лютага 2024 года.

 

РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 59 | Добавил: olga | Дата: 20.02.2024


Ольшанка родная моваДа святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Альшанская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей і падлеткаў на вечар паэтычнага настрою “Слаўлю цябе, мая родная мова!” Хлопцы і дзяўчаты пад музычнае суправаджэнне выразна чыталі выбраныя загадзя вершы пра родную беларускую мову. Гэта творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Панчанкі, Н.Гілевіча, У.Дубоўкі, М.Пазнякова, В.Шведа. Змест вершаў кранаў цеплынёй і павагай да роднага слова і даваў яскравае паразуменне: мова – душа народа, плён працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш галоўны нацыянальны скарб.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 33 | Добавил: olga | Дата: 26.02.2024


ЦРБ день мовыЗ мэтай фарміравання маўленчай культуры, цікавасці і павагі да беларускай мовы работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі” правялі вечарыну роднай мовы “Мова народа – яго святыня”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Вечарына спрыяла развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў. На мерапрыемстве дзеці разгадвалі загадкі, падбіралі рыфму, прагаворвалі скорагаворкі, падбіралі словы з процілеглым значэннем, тлумачылі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў, што садзейнічала развіццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы. У заканчэнні мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Таму мы павінны любіць, ведаць і шанаваць сваю мову і ўмець дасканала валодаць ёю. 
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 35 | Добавил: olga | Дата: 23.02.2024


“Пагавары са мной на мо12 мова матчынаве,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой”
Такімі радкамі з верша І.Пракаповіча пачала бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі шанец-віктарыну “Адгадай назву твора па першаму слову”, якая прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 3-4 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Удзельнікі адказвалі на пытанні з твораў беларускіх пісьменнікаў і за кожны правільны адказ атрымлівалі жэтон. Пасля віктарыны бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у другіх літаратурных конкурсах: “Перакладчыкі”, ”Кот у мяшку”, “Назаві адным словам”, “Агульная назва”, “Наадварот”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве. Лепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Буевіч У., Мінальд П., Быкаў У., Гуц Г., Кручок Р. Пераможцы атрымалі ў падарунак нататнікі і салодкія прызы, а ўсе ўдзельнікі – салодкія прызы. Мерапрыемства закончылася словамі волата беларускай мовы Я.Коласа: “Любіце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”. Бібліятэкар запрасіла прысутных часцей наведваць бібліятэку, бо той хто чытае, той многа ведае.
Дарослыя наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да мерапрыемстваў была аформлена выстава-прысвячэнне “Беларускае роднае слова”.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 31 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


Пункт моваУ бібліятэчным пункце цэнтральнай раённай бібліятэкі да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гадзіна славеснасці “Мова народа – яго святыня”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй станаўлення беларускай мовы і яе важнай роляй. Удзельнікам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у віктарыне “Прыказкі роднага краю”, праслухаць вершы П. Панчанкі, М. Танка, В. Віткі.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 36 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


НГБ БелмоваУ межах правядзення абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Новалукомльская гарадская бібліятэка” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.
У гэты дзень з удзелам наведвальнікаў бібліятэкі і вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага” адбыўся інтэлектуальны спрынт-конкурс “На мове роднай размаўляю”. Удзельнікам  мерапрыемства было прапанавана адгадаць беларускія загадкі, хутка перакласці рускае слова на беларускае, без падрыхтоўкі прачытаць вершы вядомых беларускіх паэтаў, паўдзельнічаць ў конкурсах “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”,  “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Словаведы” і інш.
Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікала біблія-акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі папулярнымі словамі,  якімі падзяліліся ўдзельнікі акцыі, былі: радзіма, маці, сонейка, завіруха, каханне і інш.
На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Слоўнік раскрывае сакрэты”, на якой былі прадстаўлены даведачныя выданні на беларускай мове: арфаграфічны слоўнік беларускай мовы, слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы, слоўнік беларускіх прыказак, тлумачальны слоўнік беларускай мовы,  слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, слоўнік лексічных формаў і інш.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 35 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


8 МОВА21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнёва-конкурсная праграма “Я не так сабе гуляю – на роднай мове размаўляю”. Для рабят былі праведзены гульні: “Знаўцы беларускай мовы”, “Гаворым па-беларуску”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе “Выразнае чытанне вершаў на беларускай мове”, разгадвалі загадкі і рэбусы на роднай мове, знаёміліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі.
На працягу мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі  паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць, прадэманстравалі добрыя веды па беларускай мове, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 29 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


10 МОВАУ Замацкай бібліятэцы-клубе ў рамках  Міжнароднага дню роднай мовы быў праведзены  дзень беларускай мовы “Мова родная, мова жывучая”. На працягу  дня наведвальнікам прапанавалі паразмаўляць на беларускай мове: пабыць перакладчыкамі, адгадаць загадку, закончыць прыказку ці прачытаць радкі верша, паўдзельнічаць у гульні “Вытокі”. Падчас правядзення віктарыны “Цудоўная родная мова” удзельнікам прапанавалася адгадаць беларускія загадкі, загадкі-жарты, перакласці прыказкі, даць агульную назву, адказаць на пытанні ў конкурсе “Старонкі мінулага і сучаснага”, разгадаць метаграмы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы І. Пракаповіча, П. Панчанкі, С. Шушкевіча, песні  І. Лучанка.  Да мерапрыемства была падрыхтавана  кніжная выстава “Жыве ў вяках беларуская мова”.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 33 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


4 моваУ філіяле “Новалукомльская дзіцячая бібліятэка” у межах абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, прысвечаным святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы прайшла акцыя “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”. Юныя чытачы бібліятэкі чыталі вершы беларускіх аўтараў: Я. Купалы, П. Броўкі, Я. Коласа, Э. Агняцвет, Я. Жабко. Каля кніжных выстаў “Родная мова – душа народа” і “Яе вялікасць – мова” хлопчыкі і дзяўчынкі прызнаваліся ў любові да роднай беларускай мовы.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 31 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


21 лютага13 Мова адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Красналуцкая сельская бібліятэка” прапанавала сваім чытачам інтэлектуальную гульню “Цеплыня беларускага слова”. Удзельнікамі сталі вучні ДУА “Красналуцкая базавая школа Чашніцкага раёна”. Уступнае слова сказаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ермаковіч С.І. Гульня ўключала ў сябе розныя конкурсы: “Нашы славутасці”, “Перакладчык”, “Складзі са слоў прымаўку”, “Складзі пазлы”, “Загадкі з бабулінай хаткі” , “Смачна есці”, “Лясная аптэка” і інш.
У конкурсе “Загадкі з бабулінай хаткі” дзеці адгадвалі па апісанні прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра святы беларусаў (Купалле, Спас, Вялікдзень, Вербніца і інш.). Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе “Смачна есці”, дзе выбіралі назвы страў беларускай кухні, “дэгуставалі” іх, выпраўлялі памылкі ў меню.
Школьнікі атрымалі шмат прыемных уражанняў падчас правядзення мерапрыемства, якое было накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 30 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


1-10 11-12

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0