ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ЛАБАНОК УЛАДЗІМІР ЕЛІСЕЕВІЧ
Нарадзіўся Уладзімір Елісеевіч Лабанок 3 ліпеня 1907 года. Ураджэнец Мінскай вобласці (в. Востраў Пухавіцкі раён) Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Лабанок сустрэў у Лепелі, з першых дзён вайны застаўся ў тыле ворага для арганізацыі патрыятычнага падполля і партызанскага руху. У жніўні 1942-га стаў камісарам Чашніцкай партызанскай брыгады "Дубава". Атрад №68 Уладзіміра Лабанка дыслакаваўся ў Саснягоўскай пушчы Чашніцкага раёна. З кастрычніка 1943 года ўзначальваў Беларускі штаб партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, каардынаваў дзейнасць 16 брыгад.
Па ўспамінах аднапалчан, Уладзімір Лабанок быў вельмі добрым чалавекам, адрозніваўся выдатнай адвагай, мужнасцю, заўсёды ставіў інтарэсы людзей вышэй за сваіх. Ні адна з баявых аперацый не праходзіла без яго ўдзелу. 
За заслугі перад Айчынай ў гады вайны і мірны час узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Суворава I ступені, Айчыннай вайны I ступені, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў і дзесяццю медалямі.
Категория: ЧАШНИЧЧИНА В ГОДЫ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ | Добавил: svetlana (13.06.2019)
Просмотров: 1237

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 127

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0