ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


12:14
ЛІТАРАТУРНАЯ ПАНАРАМА
1 :eh,fУшанаванне памяці, як форма захавання спадчыны для нашчадкаў, з’яўляецца знакам высокай павагі, любові да сваёй культуры, яе духоўных каштоўнасцей, увагай да значных падзей, выдатных дзеячаў, пакінуўшых след у гісторыі. Імя нашага славутага земляка Янкі Журбы ведаюць і памятаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Да 143-годдзя з дня нараджэння беларускага савецкага паэта, педагога, перакладчыка – Янкі Журбы ў філіяле ˮЧашніцкая раённая дзіцячая бібліятэка імя Янкі Журбы“ для навучэнцаў 7 класа ДУА ˮЧашніцкая гімназія“ і 6А класа ДУА ˮСярэдняя школа №4 г.Чашнікі“ прайшла літаратурная панарама ˮУсмешка вясны“.
Лістаючы старонкі жыцця і творчасці Янкі Журбы дзеці  даведаліся, які доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, прайшоў пісьменнік, пакінуўшы пасля сябе творы, прасякнутыя любоўю да сваёй радзімы. З задавальненнем школьнікі чыталі меладычныя вершы Янкі Журбы аб вясне – ˮВясна прыйшла“, ˮУсмешка вясны“, ˮУ маёвы дзень“, ˮГімн сонцу“ і іншыя, знаходзячы іх у зборніках ˮСонечная раніца“, ˮМая песня“, ˮВершы“.  Аглядаючы кніжна-ілюстрацыйную выставу ˮПоўніцца песнямі сэрца“, дзеці з цікавасцю разглядалі зборнікі вершаў знакамітага земляка і прадстаўленыя на выставе партрэты паэта ў розныя гады жыцця. Напрыканцы, кожны атрымаў закладку з партрэтам і вершамі Янкі Журбы.

 
Категория: Главные новости | Просмотров: 65 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 5.0/3

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 127

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0